2 ліпеня - Дзень вышыванкі ў Беларусі. На пляцоўцы ля Светлагорскага цэнтра культуры адзначаюць Дзень вышыванкі. Светлагорцы і госці маглі пазнаеміцца з выставай “Да вытокаў роднай культуры”, прыняць удзел у акцыі “Пажаданні ў арнаменце”, майстар-класе “Танчым разам”, які ладзілі прадстаўнікі народнага калектыву аматарскай творчасці "АКТЫЎстар", народнага вакальнага ансамбля "Спявай, душа", аматарскіх аб'яднанняў "Сустрэча сяброў", "Крыніца" і “Натхненне”.