Дзень вышыванкі ў народным аматарскім аб'яднанні "Здароўе"

2 ліпеня ў народным аматарскім аб'яднанні "Здароўе" прайшоў "Дзень вышыванкі". Мерапрыемства прымеркавана да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Галоўным сімвалам мерапрыемства стаў беларускі арнамент, які з даўна выкарыстоўвалі ў якасці абярэга. Члены клуба прыйшлі на свята ў вопратцы з нацыянальным каларытам, каб паказаць асаблівую павагу да гісторыі і культурнай спадчыны Беларусі. Прынялі ўдзел у майстар-класе па размалёўванні нацыянальнага арнаменту, у конкурсе "Азбука вышыванкі", пазнаёміліся з кніжнай выставай "Беларуская вышыванка – пасланне ад продкаў".









Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Музыкальное путешествие по миру

Квиз-викторина «Государственные символы Беларуси»

Юбилейный вечер народного театра «Авантюра»